BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кожная восьмая жанчына ў Беларусі хварэе на рак малочнай залозы

У Беларусі на рак грудзяў хварэе кожная восьмая жанчына. Пра гэта распавяла анколаг-хірург Гомельскага абласнога анкадыспансера Вольга Канавалава, перадаюць «Моцныя навіны».

Пры гэтым хварэюць у асноўным жанчыны старэйшыя за 60 гадоў. Рызыка складае прыкладна 12%. У Беларусі статыстыка высокая: сярод усіх анкалагічных захворванняў у жанчын рак малочнай залозы займае больш за 24%.

Вольга Канавалава дадала, што ранні рак можна выявіць толькі на мамаграфіі або УГД. Таму ўсім жанчынам, старэйшым за 49 гадоў, рэкамендуецца праходзіць мамаграфічнае даследаванне.

Дарэчы, мужчыны таксама хварэюць на рак малочнай залозы, але гэта толькі адзін працэнт з усіх выпадкаў.