У Беларусі пражывае больш за 4,9 млн жанчын — гэта амаль 54% насельніцтва. Такія даныя прыводзіць Белстат, які падрыхтаваў да 8 сакавіка спецыяльны агляд.

Сярэдні ўзрост беларусак складае 44,3 года. Больш за палову маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Летась у Беларусі ўступілі ў шлюб больш 52 тыс. жанчын. Прытым болей за 1900 абралі замежных жаніхоў. І больш за ўсё — грамадзян Расеі.
Што тычыцца знятасці, то традыцыйна “жаночымі” сферамі застаюцца ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — тут доля жанчын сярод занятых складае амаль 85%. У адукацыі — 83,5%. Прытым кожны другі кіраўнік у Беларусі — жанчына.






