BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кожны месяц дзясяткі людзей трапляюць за краты па надуманых прычынах

Беларусаў працягваюць масава судзіць нібыта за «дробнае хуліганства» ў РУУС і «непадпарадкаванне міліцыянтам» падчас ператрусаў. Кожны месяц дзясяткі людзей адпраўляюць за краты па надуманых прычынах паводле гэтых артыкулаў, інфармуе ПЦ “Вясна”.

Так, у судзе Маскоўскага раёна Менска напрыканцы траўня асудзілі жанчыну, якая нібыта не адчыніла дзверы сілавікам, бо не хацела пускаць іх у кватэру для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. На судзе жанчына прызнала віну і патлумачыла, што проста хацела дачакацца сына. Вынік — 14 сутак арышту.

За адмову адчыніць дзверы ў кватэры асудзілі і яшчэ аднаго менчука. Мужчына патлумачыў, што спаў, калі да яго прыйшлі з ператрусам, таму спачатку ён не чуў, што нехта грукаецца. Суд Савецкага раёна Менска адправіў мужчыну за краты на 15 сутак.