BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР абмеркавала рэпрэсіі ў акадэмічным асяроддзі Беларусі

У Беларусі палітычныя рэпрэсіі ахапілі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пра гэта ішла гаворка на адкрытым паседжанні Каардынацыйнай Рады.

Фота: euroradio.fm

Кіраўнік камісіі па справах студэнцтва КР Аляксандр Паршанкоў назваў самы рэпрэсаваны факультэт у Беларусі:

– Гэта гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае даследаванні паказваюць, што гэта самы рэпрэсаваны факультэт у Беларусі. У 2020-2023 годзе на гістарычным факультэце пад рэпрэсіі папалі мінімальна 50 чалавек з ліку студэнтаў. Гэта жывыя лёсы.

Старшыня камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч назваў галоўную ўмову, пры якой здзяйсняюцца рэпрэсіі ў акадэмічным асяроддзі Беларусі:

– У першую чаргу гэта прадстаўнікі такіх пасад як намеснікі дэканаў па ідэалогіі, якія не толькі заўважаныя, што яны займаюцца непасрэдна рэпрэсіямі, у абавязкі якіх уваходзіць маніторынг сацыяльных сетак, па звестках якіх было рэпрэсавана значная колькасць выкладчыкаў і студэнтаў.

Паводле ўдзельнікаў паседжання, у беларускіх ВНУ працягваецца маніторынг сацыяльных сетак супрацоўнікаў, іх выклікаюць на допыты, а звальненні па палітычных матывах адбываюцца на пастаяннай аснове.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя