BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Краіна для жыцця” заклікае не займацца мікра-менеджментам

Беларускі фонд “Краіна для жыцця”, які цяпер базуецца ў Вільні, заклікае не займацца мікра-менеджментам. “Важна не рабіць усё за былых зняволеных, а накіроўваць іх, каб у новым эміграцыйным жыцці яны былі самастойнымі”, – распавёў праектны дырэктар фонду Вячаслаў Жукаў. Пры гэтым дзеяч падкрэсліў, што першасная дапамога экс-вязням ужо была аказаная.

Вячаслаў Жукаў
Вячаслаў Жукаў

– Я спадзяюся, што ўсім неабходным мы іх змаглі забяспечыць. Мы стараемся і заклікаем іншых не займацца мікра-менеджментам і ўжо вырашаць зусім дробныя бытавыя пытанні, таму што такім чынам людзі значна пазней пачнуць рэсалізавацца і адаптавацца да новых умоваў жыцця. Нам  удалося іх засяліць у асобнае жыллё, асобныя апартаменты, мікра-кватэры. Літаральна ў першы-другі дзень мы ўсіх іх змаглі падаць на візы нацыянальныя. У каго не было пашпартоў, яны пайшлі па працэдуры гуманітарнага віду на жыхарства, каб пасля можна было б атрымаць дарожны дакумент ці пашпарт замежніка ў Літве. І шматлікія з тых, хто пададзены на візы, ужо іх атрымалі, і ў прынцыпе з гэтымі нацыянальнымі візамі яны ўжо могуць пачынаць працаваць.

Фонд “Краіна для жыцця” працягвае працаваць сумесна з іншымі арганізацыямі ў Вільні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя