BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крушэнні танкераў у Керчанскім праліве пагражаюць экалагічнай катастрофай

Крушэнні расейскіх танкераў і разліў нафтапрадуктаў у Керчанскім праліве пагражаюць экалагічнай катастрофай. Так заявілі ў Greenpeace.

“У цяперашніх умовах надвор’я разліў будзе вельмі цяжка лакалізаваць. Калі сыравіну вынесе на бераг, гэта прывядзе да забруджвання берагавой лініі, якое будзе вельмі цяжка ачысціць. Улічваючы магчымыя сур’ёзныя экалагічныя наступствы, пасля выратавання экіпажа варта засяродзіцца на мінімізацыі далейшага разліву, калі гэта магчыма”, — цытуе кіраўніка Даследчых лабараторый Greenpeace Пола Джонсана “Новая-Еўропа”.

Танкеры “Валганафта-212” і “Валганафта-239”, якія пацярпелі крушэнне сёння, належалі “Раснафце” і дастаўлялі ў порт “Каўказ” мазут і нафтавае паліва. Кожны карабель (абодва — узростам больш за 50 гадоў) мог перавозіць да пяці тысяч тон нафтапрадуктаў. Калі ўсе яны выльюцца, аварыя “будзе адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у акваторыі Чорнага мора”.