BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крымінальная справа супраць пенсіянеркі за адзначэнне Дня Волі

Супраць пенсіянеркі Валянціны Альхоўскай, якая жыве ў Польшчы, у Беларусі ў верасні 2025 года завялі крымінальную справу. Прычынай стала варшаўская акцыя на Дзень Волі 25 сакавіка мінулага году.

міліцыя

Спецслужбы паабяцалі пакараць удзельнікаў, і Валянціну пакаралі. У Валянціны правялі вобшукі і арыштавалі маёмасць, а таксама паказалі ў відэасюжэце на БТ, гаворыць спадарыня Альхоўская:

– Дома прайшоў вобшук. І не толькі дома, а таксама на нашай невялічкай дачы. І прайшоў вобшук у доме, дзе я нарадзілася, у бацькоўскім доме. І паказалі, што я магу страціць тое, чаго ў мяне няма.

Паводле Валянціны Альхоўскай, сёлета яна будзе святкаваць Дзень Волі з Зянонам Пазьняком, вулічныя акцыі не для яе ўзросту і здароўя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя