BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксяндза Генрыка Акалатовіча абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Пра гэта паведамляе katolik.lifе. Меркавана, суд будзе прызначаны на канец верасня ці пачатак кастрычніка.

Святар знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску з лістапада 2023 года, пра яго справу афіцыйна нічога не паведамляецца. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, таму тое, у чым канкрэтна абвінавачваюць пробашча, не стане вядома і падчас суда. Ксёндз Генрых не прызнае сябе вінаватым, мае кепскі стан здароўя.

Вернікі лічаць, што валожынскага пробашча могуць вызваліць пасля суда праз працэдуру памілавання — дзеля таго, каб «хворы чалавек не памёр у турме, каб не было шуму».

вясна