BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксяндза Юхневіча адправілі ў бабруйскую калонію

Ксяндза Анджэя Юхневіча пасля ўступлення прысуду ў сілу адправілі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску, піша katolik.life. Яго этапавалі з СІЗА Віцебска праз СІЗА Гомеля.

Ксёндз Анджэй Юхневіч. Крыніца фота: katolik.life
Анджэй Юхневіч. Крыніца фота: katolik.life

Былы пробашч апынуўся ў той жа калоніі, дзе ўтрымоўваюць і другога асуджанага каталіцкага святара – ксяндза Генрыха Акалатовіча.

Нагадаем, у красавіку гэтага года Юхневіча прыгаварылі да 13 гадоў калоніі. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Падрабязнасці справы невядомыя. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, датычныя сувязяў з непаўналетнімі. 29 ліпеня Віцебскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго без зменаў.

Анджэй Юхневіч — пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.

Юхневіча затрымалі ў маі 2024 года. Яму прысудзілі 15 сутак за бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі ў фэйсбуку, а потым яшчэ некалькі тэрмінаў арышту. На волю ён так і не выйшаў.