BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Такое рашэнне было прынятае МУС 16 красавіка. Пад рашэнне падпадаюць яго каналы ў розных рэсурсах, а таксама электронная пошта святарa.

МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы пад назвай «Ксёндз Барок» экстрэмісцкім фармаваннем. Пад рашэнне падпадаюць каналы ў YouTube, Telegram, Facebook, а таксама электронная пошта святарa Вячаслава Барка. Лагатыпам фармавання названая фатаграфія ксяндза на фоне пратэстнай акцыі 2020 года.

Ксёндз Вячаслаў Барок — рымска-каталіцкі святар з Расонаў. Ён атрымаў 10 сутак арышту за пост з плакатам «Стоп лукашызм!», у яго былі вобшукі, канфіскацыя тэхнікі. У ліпені 2021 года ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Яго сацсеткі і відэа ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.