Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў мінімум 31 ксёндз.

Суд арыштаваў ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны Віцебскай вобласці на 10 дзен. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, піша “Хрысціянская візія”.
Пра затрыманне святара стала вядома 7 кастрычніка. Паводле інфармацыі канала, з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты ў Беларусі прайшоў 31 ксёндз, з іх 13 – з Віцебскай епархіі.