BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксяндзоў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна, арыштавана і парафіянка касцёла

Суд над затрыманымі ў Шуміліне каталіцкімі святарамі Анджэем Юхневічам і Паўлам Лемехам адбыўся дыстанцыйна.

Фота: katolik.life

Як расказалі вернікі выданню Katolik.life, затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз Скайп. Вынік суда вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні — гэта значыць, ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.

Таксама арыштавалі парафіянку касцёла ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта. Цяпер яна таксама знаходзіцца ў зняволенні ў Віцебску.