BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кубракоў паабяцаў рэпрэсіі нават тым, хто знаходзіцца за мяжою

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў паабяцаў рэпрэсіі нават тым, хто знаходзіцца за мяжою.

Фота: ont.by

У прыватнасці, кіраўнік МУС растлумачыў, што сёння інтэрнет-выведка ў Беларусі адсочвае кожную публікацыю і дае ім прававую ацэнку ў абавязковым парадку.

«Працуюць нашы падраздзяленні інтэрнет-выведкі. Ёсць абразы, ёсць пагрозы. Але ўсе яны думаюць, што знаходзяцца за мяжой і іх адтуль дастаць немагчыма. Насамрэч, сёння органы ўнутраных справаў дакументуюць кожны такі факт,  распачынаем крымінальныя справы. За кожнае слова – усім давядзецца адказаць. Рана ці позна, іх сюды даставім. Або яны прыедуць самі. Гэта я сцвярджаю ўпэўнена», – сказаў Іван Кубракоў тэлеканалу «Беларусь 1».

Кубракоў паабяцаў, што паўтору 2020 года не будзе. Паводле яго,  кожны выбарчы ўчастак будзе абсталяваны кнопкай трывожнай сігналізацыі і сістэмамі відэаназірання.