На пляцоўцы BySol пачаўся збор на святкаванне Дня Волі ў Варшаве.

Сёлета адзначэнне плануецца ў суботу, 28-га сакавіка. Падзея пачнецца ў 16:00 на плошчы Трох Крыжоў, а завершыцца выступамі на Замкавай плошчы.
«Важнай часткай падзеі стане шэсце, падчас якога ўдзельнікі разгорнуць вялізны 330-метровы сцяг», – распавёў суарганізатар падзеі, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да Волі» Алег Кулеша:
– Нам дазволена ад уладальнікаў вялізнага сцягу і Музея Вольнай Беларусі ўсяго адзін раз у год выкарыстоўваць нашую вельмі выбітную каштоўнасць – наш вялізны сцяг. Яго дагляд, захоўванне патрабуе пэўных высілкаў. Калі казаць па-простаму, трэба яго папраць. Ёсць усяго дзве фірмы, якія гэта могуць зрабіць, але гэта каштуе проста шалёных грошай. Таму мы прынялі рашэнне, што будзем рабіць неяк сваімі сродкамі, каб наш цудоўны сімвал прыгожа выглядаў. Для гэтага трэба шмат людскіх высілак.
Таксама сабраныя фінансы будуць выдаткаваныя на арганізацыйныя, сцэнічныя, тэхнічныя патрэбы, а таксама рэкламу падзеі.
Падтрымаць збор можна на пляцоўцы BySol.
Падаць заяўку на ўдзел у кірмашы можна ў сацыяльных сетках ініцыятывы «Да Волі».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






