28 студзеня Каардынацыйная Рада правяла сітуацыйныя слуханні па справе Васіля Верамейчыка. Асобная ўвага была нададзена абмеркаванню патэнцыйнага абмену Верамейчыка на беларускую шпіёнку ва Украіне.

Сітуацыю каментуе камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм ЗСУ, паплечнік Васіля Верамейчыка Андрэй Кушняроў:
– Для таго, каб прапанаваць абмен на канкрэтную шпіёнку, трэба, каб беларускі бок прызнаў яе як уласную шпіёнку. Увогуле гэта, канешне, добрая спроба, яе трэба выкарыстоўваць. Трэба звярнуцца да ўкраінскага боку, каб ён паспрабаваў гэта зрабіць.
На думку Кушнярова, увядзенне спецыяльнага прадстаўніка Украіны па Беларусі не з’яўляецца гарантыяй хуткага вызвалення Верамейчыка:
– Надаванне адмысловых паўнамоцтваў для спецпрадстаўніка Украіны з беларускай апазіцыяй, на гэта спадзявацца можна, але вялікія спадзяванні я б не рабіў. Украіна не зацікаўлена ў разрыве адносін з афіцыйным беларускім бокам. Менск намагаецца прасунаць наратыў пра ўласных міратворцаў ва Украіне, Украіна таму зрабіла некалькі крокаў насустрач Ціханоўскай.
Нагадаем, што Васіля Верамейчыка затрымалі ў В’етнаме 13 лістапада 2024 года, а наступнага дня пераправілі ў Беларусь. Экс-баец палка Каліноўскага быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё» і з’яўляецца сябрам Каардынацыйнай Рады. Выбарны орган у выгнанні плануе правесці яшчэ адно адкрытае слуханне па справе Верамейчыка.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Андрэя Кушнярова.






