BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кватэра, набытая Алексіевіч за Нобелеўскую прэмію, знаходзіцца пад пагрозай канфіскацыі

Фота: wikipedia.org

Сябрам пісьменніцы Святланы Алексіевіч атрымалася забраць з яе менскай кватэры нобелеўскі медаль. Сама кватэра, набытая за Нобелеўскую прэмію, знаходзіцца пад пагрозай канфіскацыі, паведаміла літаратар у інтэрв’ю нямецкаму штотыднёвіку Die Zeit.

Паводле яе слоў, у Менску засталіся дзённікі і ўсе рукапісы. Кватэра знаходзіцца ў т. зв. “доме Чыжа”, размешчаным у цэнтры горада на набярэжнай ракі Свіслач па суседстве з Траецкім прадмесцем.

“Цяпер прапагандысты гавораць: гэтая кватэра была б ідэальная для сям’і супрацоўніка АМАПа”, — адзначыла лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

28 лістапада па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў у тых, хто, на думку ўладаў, звязаны з Каардынацыйнай радай па выхадзе з палітычнага крызісу. Заведзена крымінальная справа, ужо другая, у дачыненні да КР. Алексіевіч уваходзіла ў прэзыдыюм першага складу КР у 2020 годзе, аднак публічна ўлады ў ліку фігурантаў першай справы яе не называлі.