Былая палітзняволеная і журналістка Ларыса Шчыракова звярнулася ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын са скаргай на прымусовае выдварэнне з Беларусі. 24 лютага Камітэт афіцыйна зарэгістраваў яе зварот да разгляду.

Скарга датычыць парушэнняў правоў жанчыны і прымусовай высылкі пасля вызвалення са зняволення. Паводле Шчыраковай, гаворка ідзе не толькі пра асабістую гісторыю, але і пра важны прававы прэцэдэнт.
-Не першая мая скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека на парушэнне маіх правоў у Беларусі. Я нагадаю, што ўжо ёсць рашэнне Камітэта па правах чалавека пра тое, што той пераслед, які ў мяне быў у сувязі з працай на “Белсат” без акрэдэтацыі, а я нагадаю, што я 60 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдэтацыі, і Камітэт прыйшоў да высновы, што мае правы дзяржава Беларусь рэальна парушала.
Па словах Ларысы Шчыраковай, трэба ствараць прэцэдэнт з такімі зваротамі:
-Я спрабавала скардзіцца ў Беларусі, мне ніхто не адказаў. Цяпер застаюцца міжнародныя інстанцыі. Я ў гэтым пераканана, што гэта вельмі важна.
«За свае правы трэба змагацца, нават калі гэта доўгі і складаны шлях», — адзначае яна. Журналістка падкрэслівае, што выкарыстанне міжнародных механізмаў — адзін са спосабаў дамагчыся ацэнкі дзеянняў дзяржавы і абароны сваіх правоў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






