BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка заклікаў удзельнікаў Дня Волі ў Варшаве выкарыстаць “усе магчымыя меры засцярогі”

“Нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў”, — цытуе Паўла Латушку тэлеграм-канал АПК.

Латушка таксама заклікаў польскае грамадства падтрымаць беларусаў: “Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывеце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы”.

21 сакавіка Следчы камітэт паведаміў, што працягвае ідэнтыфікаваць і прыцягваць да адказнасці “удзельнікаў вулічных акцый за мяжой”.