BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лаўрэата конкурсаў вакалістаў і ўдзельніка пеўчага хору будуць судзіць за пратэсты

22 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Менска пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Даніэля-Ландсея Кейты. Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 342 КК. Працэс будзе ўзначальваць суддзя Таццяна Пірожнікава.

Пра затрыманне хлопца стала вядома ў чэрвені — на «пакаяльным відэа» ён «прызнаваўся» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Вядома, што затрыманы — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна.

вясна