BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Важна данесці, што і падчас вайны права дзейнічае”

28 студзеня, у анлайн-фармаце прайшла лекцыя дарадцы па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай і кіраўніка юрыдычнага дэпартамента яе Офіса Леаніда Марозава, прысвечаная дакументаванню парушэнняў правоў чалавека падчас ваенных дзеянняў. Асабліва важным момантам для вядоўцы было прызнанне таго, што многія людзі не ўсведамляюць, што міжнароднае гуманітарнае права дзейнічае нават падчас вайны.

Леанід Марозаў
Леанід Марозаў

Кажа Леанід Марозаў:

– Як працуе мижнароднае права і систэма ААН? Я спрабую растлумачыць, як я яе бачу. Яна працуе, і можна яе і палепшыць, і можна яе і крытыкаваць. Што мы зараз маем расейскую вайну ва Украіне. І калі ты распавядаеш на прыкладах і на карцінках, як гэта павінна працаваць, для людзей гэта, можа, больш карысна. Звычайна яны думаюць, што права не працуе, калі ідзе вайна.

Удзельнікі лекцыі актыўна задавалі пытанні і абмяркоўвалі, як правільная фіксацыя злачынстваў дапамагае дасягнуць міжнароднага правасуддзя. Марозаў таксама расказаў пра ролю праваабаронцаў і этычныя выклікі, а таксама падкрэсліў, што дакументаванне злачынстваў — гэта інвестыцыя ў будучыню справядлівага міру. Лекцыю арганізавала Беларуская прававая школа.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя