Зараз пакідаюць Беларусь не толькі тыя, каго пераследуюць, але і тыя, хто проста не бачыць сябе ў жорсткай сітуацыі лукашэнкаўскага рэжыму, хто не хоча падвяргаць сябе небяспецы, як сённяшні Госць Рацыі з Менску Леанід Сікорскі. Леанід не так даўно прыехаў у Польшчу.

РР: Калі Вы прыехалі з Беларусі?
Леанід Сікорскі: З Беларусі я прыехаў у снежні 2024 года.
РР: Чаму Вам прыйшлося з’ехаць?
Леанід Сікорскі: Бо маіх сяброў, з якімі мы прымалі ўдзел у падзеях 2020 года, затрымалі. І я баяўся за сваю бяспеку.
РР: Але ж Вы да 2024 года неяк жылі там, працавалі?
Леанід Сікорскі: Не, з 2020 года я не працаваў. У красавіку 2020 года я быў звольнены. І больш мяне нікуды не ўзялі. Я працаваў механікам у прыватнай фірме, якая займаецца грузаперавозкамі. У нас з кіраўніком былі розныя палітычныя погляды.
РР: Вам дапамагалі тут уладкавацца, калі Вы прыехалі?
Леанід Сікорскі: Так, мне дапамагалі такія ж беларусы, якія выехалі раней у 2021-2022 гадах. Ні ў якія фонды я не звяртаўся. Прыехаў сюды і зараз шукаю, якім чынам тут застацца.
РР: Што зараз адбываецца ў Беларусі?
Леанід Сікорскі: У Беларусі адбываецца жах. Там беспраўе, беззаконне, нічога не змянілася. Становіцца толькі горш і горш, з майго погляду. Людзі баяцца.
РР: Працягваецца нейкая барацьба супраць гэтага рэжыму?
Леанід Сікорскі: На мой погляд, нічога не адбываецца. Я не бачыў барацьбы.
РР: Які ўдзел Вы прымалі ў падзеях 2020 года?
Леанід Сікорскі: Самы актыўны. Я прымаў удзел ва ўсіх мітынгах, ва ўсіх шэсцях з 10 жніўня.
РР: Вас арыштоўвалі?
Леанід Сікорскі: Не, я ведаў, з кім маю справу, і сачыў за бяспекай у інтэрнэце, тэлефоне.
РР: Вас не затрымлівалі, Вы не сядзелі, чаму вырашылі з’ехаць у 2024 годзе? Вы ж маглі там жыць.
Леанід Сікорскі: Я мог там жыць, але я не хацеў там знаходзіцца. І я чакаў, пакуль сын выедзе на вучобу. Я гэта рабіў свядома. Я не ведаю, пагражала мне што на радзіме ці не, бо якія здымкі ці якія відэа з 2020 году маглі быць. Я не хацеў падвяргаць сябе небяспецы. І ў бліжэйшы час, на мой погляд, у Беларусі нічога не зменіцца.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя