BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка: Галоўнае патрабаванне – вызваленне ўсіх палітзняволеных, у тым ліку беларускіх

Праваабарончая ініцыятыва «Людзі перш за ўсё», распачатая  ўкраінскім “Цэнтрам грамадзянскіх свабод” і расейскім “Мемарыялам”, арганізавала шэраг сустрэч у Італіі. Прыняў удзел у гэтых сустрэчах сябра Праваабарончага цэнтра «Вясна», былы палітвязень Леанід Судаленка. 

На сустрэчах з італьянскімі дэпутатамі і журналістамі гаварылася пра вызваленне палітвязняў усіх трох краін,  кажа Леанід Судаленка:

-Пры перамовах  аб спыненню агня паміж Украінай і Расеяй, безумоўна, галоўнай павесткай павінна быць выстаўлена патрабаванне вызвалення ўсіх, падкрэсліваю, усіх палітзняволеных, у тым ліку і беларускіх. Самая, як я лічу, галоўная каштоўнасць гэтай паездкі палягае менавіта ў гэтым.

Леанід Судаленка спадзяецца на выніковасць сустрэчы з італьянскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і журналістамі па вызваленні палітвязняў і ў прыватнасці Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя