BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка: Мой голас – гэта голас сведкі, які выжыў

“Мой голас – гэта голас сведкі, які выжыў”. Кажа праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка, які бярэ ўдзел у Кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, што праходзіць 23-25 траўня ў Празе. Гэтае мерапрыемства сабрала больш за 70 прадстаўнікоў праваабарончых і гуманітарных арганізацый, палітыкаў, дыпламатаў, былых палітвязняў і чальцоў іх сем’яў і так далей.

Леанід Судаленка кажа, што як толькі выйшаў на волю, то адразу пастанавіў рабіць усё дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў:

– Я гатовы надалей працаваць у гэтым накірунку. Канешне, няма сёння адназначнага адказу, што зрабіць, каб заўтра зранку ўсе палітычныя былі на волі. І мой прыярытэт – гэта ўсіх і адразу. Нават калі майго сябра і вельмі добрага знаёмага Анджэя Пачобута, беларускага журналіста польскага паходжання, заўтра вызваляць, то я не думаю, што ён сам пагадзіўся б на тое, каб, напрыклад, для Польшчы адкрылі памежныя пераходы.

Кангрэс у Празе – першае пасля падзей 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, прысвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі, – заяўляюць арганізатары.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя