
Леанід Судаленка, вядомы праваабаронца і былы палітвязень, пракаментаваў з’яўленне фотаздымкаў Віктара Бабарыкі з наваполацкай калоніі. Паводле яго слоў, хоць палітык і выглядае стомленым, для чалавека яго ўзросту і абставінаў выгляд даволі прыстойны: «Паголены, пастрыжаны, гузік зашпілены – усё гэта патрабаванні рэжыму». Асобную ўвагу Судаленка звярнуў на адзенне: «Новая роба – відавочная паказуха для здымкаў. Звычайна такія незасціраныя ўборы носяць толькі ў першыя дні пасля этапу». Экс-палітвязень мяркуе, што фотасесію маглі правесці ў «пакоі псіхолага або ў падобным месцы». Ён падкрэсліў, што пра тое, што сказаў Бабарыка на відэа, лепш не разважаць, бо ў зняволеных проста няма выбару.
Беларускае Радыё Рацыя