Стаў вядомы новы законапраект па амністыі 2025 года, прымеркаваны да 80-годдзя Дня Перамогі 9 мая. У Беларусі амністыі да 9 мая з’яўляюцца традыцыйнымі, але палітычныя вязні ў спісы не ўключаюцца. Яны застаюцца па-за законам, – гаворыць праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка:
– Ёсць такі допіс у гэтым законапраекце пра тое, што галоўным чыннікам будзе з’яўляцца, пры прымяненні амністыі, станоўчая характарыстыка таго ці іншага асуджана падчас адбыцця пакарання. Фактычна стоадсоткава ўсе палітычныя маюць пакаранні. Пакаранні ў месцы пазбаўлення волі дзейнічаюць цягам году. Як толькі надыходзіць 12-ы месяц гэтаму пакаранню, выклікае «атраднік» і прапануе выбраць новае пакаранне.

Амністыя – гэта дзяржаўны акт міласэрднасці, які прымеркаваны да пэўных катэгорый асуджаных: непаўнагадовых, інвалідаў, ветэранаў і г.д., калі яны непалітычныя, бо да палітычных у Лукашэнкі міласці няма.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






