BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка пра Алеся Бяляцкага

Кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі, палітзняволенаму Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўніцца 62 гады. Свой чарговы дзень народзінаў праваабаронца сустрэне за кратамі. Калегам дайшлі звесткі, што Алеся моцна катуюць і здароўе яго значна пагоршылася.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачаў кампанію па вызваленні свайго кіраўніка, якога трымаюць у рэжыме інкамунікада, кажа былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка:

– 3,5 гады па першым прыгаворы, зараз ужо 3 гады. Улічваючы яго ўзрост і тэрмін выхаду на волю ў 2031 годзе, узнікаюць сур’ёзныя пытанні. Ці вытрымае здароўе Алеся Бяляцкага турэмныя засценкі дыктатара Лукашэнкі?

Больш пра Алеся Бяляцкага, які палову свайго жыцця аддаў абароне правоў чалавека, можна даведацца з публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”, якая прагучыць у эфіры Беларускага Радыё Рацыя 22 верасня ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя