Група сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна» з мінулага года робіць многа намаганняў для вызвалення свайго кіраўніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Яны напісалі звароты ў розныя інстанцыі, да розных уплывовых асоб, праводзяць пікеты і акцыі.

Кажа праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка:
-Цяжка сказаць, які настрой зараз у галаве ў Лукашэнкі. Ці дасць ён у сувязі з юбілеем перамогі ў ІІ Сусветнай вайне, які будзе святкавацца 9 траўня, амністыю ўсім палітычным вязням, у тым ліку і Алесю Бяляцкаму? Невядома. Ніхто не можа адказаць на гэта пытанне, таму што ўсё залежыць толькі ад аднаго чалавека, менавіта ключы ад турмаў у Лукашэнкі.
Алесь Бяляцкі – беларускі праваабаронца, кіраўнік ПЦ “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 г. Ён знаходзіцца ў турме з 2021 года, асуджаны на 10 гадоў па сфальсіфікаваных абвінавачаннях.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






