BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Легалізацыя, атрыманне бежанства і культурніцкія імпрэзы

Правядзенне культурніцкіх імпрэзаў, легалізацыя, атрыманне бежанства – такія тэмы застаюцца самымі важнымі для беларусаў Славаччыны.

Фота: pixabay.com

Паколькі дыяспара невялікая, то часта ладзяцца імпрэзы разам з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар з суседніх краінаў, – распавёў беларус Валеры Нескарадзяны:

-Першае, да нас прыехаў Лявон Артуравіч Вольскі. Мы вельмі шчаслівыя, што ён быў у нас у Браціславе. Мы дзякуем яму, гэта быў вельмі цёплы канцэрт, мне здаецца. Другая навіна, выйшаў артыкул наконт таго, што нейкія праблемы ў беларусаў атрымаліся падчас таго, як яны прасілі бежанства. І што ім не спадабалася ў лагеры і так далей. Я быў вельмі здзіўлены, як чалавек, які тут вельмі доўга жыве і стараецца дапамагаць беларусам, якія трапляюць у такія сітуацыі. Прызнаюся, мне гэта вельмі не спадабалася. Са слоў маіх сяброў, гэта вельмі суб’ектыўная думка. Таму што ў іншых маіх знаёмых, якія праходзілі такія самыя выпрабаванні, у іх такіх праблем у Славаччыне не было.

Валеры Нескарадзяны дадаў, што бежанства ў Славаччыне зараз просяць пераважна тыя беларусы, якія спачатку з’ехалі ва Украіну, а пасля з прычыны бяспекі ці пратэрмінаваных беларускіх дакументаў едуць у Еўразвяз.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя