BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекара медцэнтра «Ладэ» працягваюць судзіць за данаты NEXTA

У судзе Ленінскага раёна Берасця працягваецца суд над анестэзіёлагам-рэаніматолагам Цімурам Лазко.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), па якой лекару пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення. Наступнае пасяджэнне прызначана на сёння. Справу разглядае Аляксандр Семянчук.

Цімура Лазко затрымалі ў лютым. У праўладных тэлеграм-каналах з ім з’явіліся відэа затрымання і «пакаяльнае відэа». На іх бачна, як з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні са шчытамі і зброяй урываюцца ў дом мужчыны. Лекар з заведзенымі за спіну рукамі распавядае, што ў яго знайшлі падпіскі на NEXTA, акрамя таго ён данаціў тэлеграм-каналу. Нагадаю, у красавіку 2022 года NEXTA быў прызнаны Вярхоўным судом «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Верагодна, лекар утрымліваецца пад вартай.

Беларускае Радыё Рацыя