У судзе Ленінскага раёна Берасця 4 ліпеня распачаўся суд над анестэзіёлагам-рэаніматолагам Цімурам Лазко. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), па якой лекару пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Наступнае пасяджэнне прызначана 5 жніўня. Справу разглядае Аляксандр Семянчук.
Цімура Лазко затрымалі ў лютым гэтага года. У праўладных тэлеграм-каналах з ім з’явіліся відэа затрымання і «пакаяльнае відэа». На іх бачна, як з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні са шчытамі і зброяй урываюцца ў дом мужчыны. Лекар з заведзенымі за спіну рукамі распавядае, што ў яго знайшлі падпіскі на NEXTA, акрамя таго ён данаціў тэлеграм-каналу.
Нагадаем, у красавіку 2022 года NEXTA быў прызнаны Вярхоўным судом «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Верагодна, лекар утрымліваецца пад вартай.
вясна






