У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд 64-гадоваму лекару ультрагукавой дыягностыкі з Гародні Сяргею Рамашову.

Яго абвінавачвалі ў «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК). Які менавіта тэрмін прызначылі лекару — невядома. «Гомельская Вясна» толькі мае інфармацыю, што лекара асудзілі да пазбаўлення волі.
Пра Сяргея Рамашова вядома, што апошняе ягонае месца працы — лекар ультрагукавой дыягностыкі гарадской паліклінікі № 4 Гародні. Ён захапляўся гульнёй у шахматы. У 2022 годзе Рамашоў стаў пераможцам абласнога турніру ў шахматах сярод супрацоўнікаў медычных установаў.






