У Менскім гарадскім судзе асудзілі пульманолага Алену Рудую. Лекарцы інкрымініравалі тры палітычныя артыкулы: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), ч. 3 арт. 361-1КК (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Мінімальнае пакаранне, якое пагражала Рудой па іх, 4 гады калоніі, піша «Наша Ніва».
Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1992). Працавала ў 10-й бальніцы Менска (1992-2022), загадвала аддзяленнем.






