Былая палітзняволеная 70-гадовая гамельчанка Соня Бачурынская з апошняй групы вызваленых палітзняволеных не бачыць сябе ў Еўропе.

Яна супраць такога датэрміновага вызвалення з высылкай з Беларусі, без права выбару, гаворыць Соня Бачурынская:
– Калі б спыталі, то ў гэтым узросце ўжо цяжка вандраваць па Еўропе і думаць, што будзе з табой заўтра. А так бы ўжо дасядзела свой тэрмін і вярнулася б да дому, да дзяцей, да ўнукаў. Мяне пабудзілі ўночы, сказалі збірацца з рэчамі і на выхад. Ніхто не пацікавіўся, ці згодная я.
Былая палітзняволеная Соня Бачурынская не хоча верыць, што не вернецца дадому, дзе яе чакае сям´я, якая не збіраецца пераязджаць за мяжу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






