BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лёс Беларусі будзе вырашацца па-за яе межамі

Нягледзячы на тое, што фармальна 2024 год у Беларусі насычаны грамадска-палітычнымі падзеямі: Адзіны дзень галасавання і пачатак дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, але лёсавызначальныя падзеі для краіны будуць вырашацца па-за яе межамі, – гэтак мяркуе грамадская дзяячка. Паводле яе словаў, па-ранейшаму галоўны фактар – вайна ва Украіне:

– Складанай і няпростай будзе электаральная кампанія ў Беларусі, пройдзе закулісна. Удзельнічаць у ёй не дадуць нікому акрамя асоб, якія не вызначылі. Пераменаў ва ўладзе я не прагназую на 2024 год. На самой справе гэта недастатковы адрэзак часу. Я мяркую, што асноўныя падзеі будуць разварочвацца вакол ваенных дзеянняў ва Украіне. Я мяркую, што 2024 год стане пераломным у гэтым ваенным канфлікце.

Грамадская дзяячка ўпэўненая, што палітычныя і эканамічныя пытанні Беларусі наўпрост залежаць ад таго, які будзе вынік сітуацыі ва Украіне. Гэта разумеюць, як звычайныя грамадзяне, так і афіцыйны Менск.

Беларускае Радыё Рацыя