BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Лёша быў сапраўдным, шчырым…”

Лёша быў сапраўдным, шчырым. Такім запомніла беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, Аляксея Аўдзея яго блізкі чалавек Ірына Лукашэнка.

Фота з адкрытых крыніц

Яна расказвае: “Ён прайшоў дзясяткі баёў на розных накірунках фронту. Рваўся ў бой і ўмела абыходзіў небяспеку. Але складаныя сітуацыі таксама здараліся…”:

 -Самая страшная, самая складаная сітуацыя – гэта Мар’інка, 2023 год, восень. Ён тады служыў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе. У іх было адчуванне, што гэта канец, што яны там і застануцца. Чым адрознівалася гэтая сітуацыя ад усіх іншых, якія былі, – гэта адзін раз, калі не было вось гэтага адрэналіну і драйву. Ён заўсёды хадзіў з усмешкай. Заўсёды быў вядучым. І заўсёды ўсіх супакойваў, вёў і накіроўваў.

Аляксея Аўдзея, нараджэнца Клецкага раёна, не стала 16 красавіка.

Пра яго смерць стала вядома толькі цяпер.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя