BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась сітуацыя з пажарамі была напружанай

У мінулым годзе сітуацыя з пажарамі была напружанай, – паведамляюць ратавальнікі. У 2023 годзе ў краіне адбылося амаль 5700 пажараў, у выніку якіх загінула 529 чалавек і яшчэ 536 атрымалі рознай цяжкасці траўмаванні.

У снежні на першае месца сярод прычын трагедый выйшла няспраўнасць электрычнай сеткі ці яе перагрузка. Былы ратавальнік адзначае, што звычайна ігнаруюцца вельмі простыя правілы бяспекі:

Глядзець, каб абсталяванне было спраўнае, не перагружаць сеткі, ні ў якім разе не карыстайцеся трайнікамі. У адну разетку ўключайце адзін спажывальнік, гэта таксама заклад бяспекі.

На жаль, пажар – гэта дастаткова аб’ёмная бяда. Калі пажар адбываецца ў адным памяшканні, як правіла, пакутуюць і суседнія кватэры, суседнія дамы. Гэта ўжо праверана часам.

Паводле афіцыйных дадзеных, колькасць побытавых пажараў рэзка павялічваецца ў марозныя дні, а такія чакаюцца на праваслаўныя Каляды. Таму грамадзянаў заклікаюць быць асцярожнымі і ўважлівымі пры ацяпленні жылля.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц