Ліцэю БДУ надалі імя Фелікса Дзяржынскага.
Адпаведны ўказ падпісала кіраўніцтва навучальнай установы, паведамляе ліцэй у сваім ТГ-канале. Ініцыятаркай надання ліцэю імя Дзяржынскага была цяперашняя дырэктар установы Таццяна Мамчыц. Апошнім часам ліцэй БДУ супрацоўнічае з КДБ: вучняў адпраўляюць на вучэнні на вайсковыя палігоны, ва ўстанове стварылі «вайскова-патрэатычны» клуб.
Крыніца: Белсат
Фота: lyceum.by