BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідзія Тарасенка: Здароўе кожнага беларуса ва ўласных руках

Сённяшняя Госця Радыё Рацыя — прадстаўніца Фонду медычнай салідарнасці Лідзія Тарасенка. Гутарым з ёй пра каронавірус, бо зноўку расце колькасць захворванняў як у Беларусі, так і ў Польшчы. Медык распавядзе, як засцерагчыся ад ковіду, і чаму варта вакцынавацца, нават нягледзячы на тое, што вірус пастаянна муціруе. З ёй размаўляе наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч.

РР: Ці праўда, што ў Беларусі зноў пачала расці колькасць хворых на каронавірус?

Лідзія Тарасенка: Я сабрала інфармацыю па кам’юніці і проста выступаю спікерам у дадзеным выпадку, гэта важна абазначыць. Наконт росту захворванняў – у нас няма афіцыйнай статыстыкі, і я не ўпэўненая, што яна ў Беларусі зараз вядзецца. Усё, на што мы можам арыентавацца, гэта адзінкавыя паведамленні з лекавых установаў. Міністэрства аховы здароўя па традыцыі хавае статыстыку. Захворванне кавідам расце ва ўсіх суседніх краінах, таму было б дзіўна меркаваць, што нас гэта нейкім чынам абышло, і ў нас неяк па-іншаму. Мы можам арыентавацца на суседнюю Польшчу, зараз тут захворванне недзе на ўзроўні пачатку года. Гэта зусім не тыя лічбы, якія былі ў эпідэмію, але крывая-трэнд ідзе ўверх.

РР: Вы вось згадалі асобныя паведамленні з лякарняў, дык а што адтуль паведамляецца, што павялічваецца колькасць цяжкахворых людзей, напрыклад?

Лідзія Тарасенка: Павялічваецца колькасць з пазітыўным тэстам на кавід, павялічваецца колькасць людзей, якіх адпраўляюць у спецыялізаваную лекавую ўстанову. Усё гэта, зразумела, не статыстычныя дадзеныя, але гэта лепшая інфармацыя з таго, што ў нас ёсць.

РР: Я вось тут хацела б удакладніць. Вы згадалі Польшчу, здавалася б, у краіне быў досыць высокі ўзровень вакцынацыі, тут зноўку растуць лічбы. Вось чаму так, і ці ёсць інфармацыя, што ж там з вакцынацыяй у Беларусі?

Лідзія Тарасенка: Увогуле кавід зараз стаў адным з распіраторных вірусаў, якія цыркулююць у папуляцыі чалавецтва, пакуль няма ніякіх спадзеваў на тое, што ўдасца неяк яго элімінаваць. Кавід – гэта не адзёр, ад якой можна прыдумаць прышчэпку раз і на вельмі доўга. Таму хвалямі ён будзе вяртацца, і гэта абсалютна чакана, што ён будзе прыходзіць сезонна, як грып.

Таму тое, што адбываецца, на жаль, заканамерна.

Абарона вакцыны з часам зніжаецца, людзі могуць грэбаваць наступнымі вакцынамі, таму што быццам усё добра, навошта вакцыянавацца. У нас няма зараз стану эпідэміі, пандэміі, няма абмежавальных мераў, няма неабходнасці насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю. Таму людзі вярнуліся да звычайнага жыцця і натуральна, што на захворванне ўплывае не толькі наяўнасць вакцыны, але яшчэ і паводзіны людзей. Я не кажу, што хтосьці вінаваты, проста адбываецца чаканая рэч.

Лідзія Тарасенка зазначае, што здароўе кожнага беларуса толькі ў яго ўласных руках. Таму важна самому дбаць пра гігіену, прышчэпкі і перасцярогі. І дакладна не спадзявацца ў гэтым пытанні на Мінздароўя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: newideas.center