
Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадскага аб’яднання жанчын “Ульяна”.
Ініцыятарам закрыцця ГА стала кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі краіны, піша “Віцебская вясна”.
БГА “Ульяна” больш за 26 гадоў аб’ядноўвала актыўных жанчын для таго, каб іх энергію накіраваць на рэалізацыю грамадска значных праектаў па аказанні дапамогі жанчынам, дзецям і сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.