BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ліквідуецца адна з найбуйнейшых моўных школ Беларусі Streamline

Фота: t.me/viasna96

Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (Streamline Language School) падаў дакументы, неабходныя для сваёй юрыдычнай ліквідацыі. На гэта звярнулі ўвагу ў Альянсе расследвальнікаў Беларусі.

У пачатку кастрычніка ў офіс Streamline прыехаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) з ператрусам, пасля чаго адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнесам са ўсімі прыладамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. У выніку выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.

Моўная школа Streamline займала лідзіруючае месца ў Беларусі, больш за 15 гадоў працуючы ў гэтай сферы. Да II Еўрапейскіх гульняў яны падрыхтавалі якасны спецыяльна распрацаваны прадукт для навучання валанцёраў. Згодна з сайтам кампаніі, у ёй працавала больш за 300 выкладчыкаў.