BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ліст-хадайніцтва да Папы Рымскага

Ліст-хадайніцтва да Папы Рымскага Льва-XIV аб вызваленні кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага з турмы дыктатара Лукашэнкі перададзены ў Ватыкан праваабаронцам Леанідам Судаленкам.

Гаворыць праваабаронца:

Адбылася аўдыенцыя ў Ватыкане, якія ён праводзіць па серадах, на адкрытым паветры на плошчы. Я перадаў наш ліст. Будзем спадзявацца на станоўчыя вынікі.

Нагадаем, што праваабаронцы трох краін Аляксандра Раманцова («Цэнтр грамадзянскіх свабод» ва Украіне), Алег Арлоў (цэнтр абароны правоў чалавека «Мемарыял») і беларускі праваабаронца Леанід Судаленка правялі шэраг сустрэч з італьянскімі парламентарыямі, палітыкамі, журналістамі і грамадскасцю. Галоўная тэма сустрэч: вызваленне палітвязняў трох краін – Беларусі, Украіны, Расеі.                         

Леанід Судаленка і Алег Арлоў

Беларускае Радыё Рацыя