BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лісты ад палітвязня Уладзіміра Гундара сталі прыходзіць рэгулярна

Лісты ад палітзняволенага Уладзіміра Гундара да сям´і сталі прыходзіць рэгулярна, як і яму таксама. Раз на месяц 15 хвілін ён можа паразмаўляць з сям’ёй, таму настрой палітзняволенага палепшыўся, кажуць блізкія да сям´і людзі:

– Піша лісты, вось зараз ажно чатыры лісты прыйшло па парадку. Тэлефанаваў у канцы красавіка, па тэлефоне казаў, што добра сябе адчувае. Голас у яго бадзёры, ён усміхаўся. Мы з ім размаўлялі, так добра размаўлялі 15 хвілін. Забаранілі яму харчовую пасылку, якая да 50 кілаграмаў. Забаранілі спатканні.

Нагадаем, што грамадскі актывіст, палітвязень Уладзімір Гундар быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе Аўтуховіча. На тры гады з кастрычніка 2023 года пераведзены з бабруйскай калоніі ў магілёўскую турму.

Беларускае Радыё Рацыя