BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лісты за краты

8 і 13 верасня – у такія дні палітвязні з Берасцейскай вобласці сустракаюць свой Дзень нараджэння за кратамі. Гаворка ідзе пра Таццяну Макараву і Марына Дзягцеву адпаведна:

–  Палітзняволеная Таццяна Макарава мае Дзень нараджэння 8 верасня. Жанчыне выстаўленыя абвінавачванні па арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных. Унесена Міністэрствам унутраных спраў у так званы “спіс экстрэмістаў”. Пісаць можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 51.

У сваю чаргу палітзняволеная Марына Дзягцева сустрэне Дзень народзінаў за кратамі 13 верасня. Жанчыне прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Засуджаная за публікацыю ў сацыяльнай сетцы Аднакласнікі з выявай Аляксандра Лукашэнкі. Таксама знаходзіцца ў так званым “спісе экстрэмістаў”. Згодна звестак праваабаронцаў, знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя