BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літургія ў гарадзенскай турме з дыскрымінацыяй палітвязняў

У гарадзенскай турме 12 клірыкаў адслужылі літургію, на якую не дапусцілі праваслаўных палітвязняў.

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній (Даронін) у канцэлебрацыі адзінаццаці святароў адслужыў літургію ў турме №1 Гародні. Набажэнства адбывалася ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю турэмнага служэння Беларускага Экзархату.

Як паведамляе @christianvision, на апублікаваных фотаздымках бачна, што на богаслужэнні прысутнічалі асуджаныя, аднак няма ніводнага з жоўтай біркай — адметным знакам асуджаных па палітычных артыкулах. Няма нават тых палітвязняў, пра якіх вядома, што яны з’яўляюцца праваслаўнымі вернікамі: менавіта ў турме №1 адбываюць тэрміны Мікалай Аўтуховіч, сын палітзняволенага святара Павел Рэзановіч, а таксама хрысціянскі публіцыст Павел Севярынец.

Вядома, што Павел Севярынец цягам многіх гадоў безвынікова дабіваецца сустрэчы са святаром і ўдзелу ў літургіі.