BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агульнанацыянальная дыктоўка да Дня роднай мовы

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае беларусак і беларусаў любога ўзросту далучыцца да Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня роднай мовы.

Здымак ілюстрацыйны
Здымак ілюстрацыйны

Калі: 21 лютага а 10:05

Дзе: эфір «Белсату»

Дыктоўка адбудзецца ў бліжэйшую суботу адразу пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навінаў. Падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі «Белсату» Лявон Вольскі будзе дыктаваць тэкст.
У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы». Акрамя чытання тэксту, трансляцыя пакажа сам працэс: як удзельнікі пішуць, што адчуваюць, як праходзіць гэтая моўная падзея.

У нядзелю, 22 лютага, у прамым эфіры «Раніцы» адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў.