BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лявончыка і Стрыжака ўключылі ў «спіс экстрэмістаў» МУС

Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак. Фота: сацсеткі.

МУС Беларусі ўнесла яшчэ 32 чалавекі ў «Пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іх — фігуранты справы фондаў BYSOL і BY_Help Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык, Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандра Жук, Аляксандр Падгорны.

Раней усе яны ўжо былі ўключаныя ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці КДБ. У траўні Стрыжаку і Лявончыку завочна прысудзілі па 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасля абнаўлення ў «экстрэмісцкім спісе» МУС — 6116 чалавек.