BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Людзі без памяці»

На фо­не ўсіх аса­бі­стых траў­маў, гра­мад­ска-ва­ен­ных тра­ге­дый, эпі­дэ­мій і не­ве­ра­год­най коль­кас­ці хва­роб, са­мым на­ту­раль­ным шчы­том бяс­пе­кі мо­жа быць ад­веч­нае ван­д­ра­ван­не з лі­та­ра­ту­рай — той ак­ту­аль­най, і той кла­січ­най, роз­ных жан­раў і тэ­ма­тыч­ных пра­па­ноў. Зда­ва­ла­ся б, згод­на з усім вя­до­мым рэ­цэп­там і пры­каз­кай, што кніж­ка — твой най­леп­шы сяб­ра, свой су­па­кой зной­дзеш у ёй на­пэў­на. Ад­нак ця­гам апош­ніх трох га­доў па­чаў я ў ся­бе на­зі­раць з’я­ву, якую ра­ней цяж­ка бы­ло мне ўя­віць. Про­ста знач­на ця­жэй па­ча­лі мне чы­тац­ца ўво­гу­ле кніж­кі. Вя­до­ма, за­раз не най­леп­шы час, ка­лі ідзе пра ўнут­ра­ную раў­на­ва­гу. Я так­са­ма спа­чат­ку ўсю гэ­тую сі­ту­а­цыю тлу­ма­чыў пе­раг­руз­кай спра­ва­мі, стрэ­сам, а на­ват аса­бі­сты­мі, дэп­рэ­сіў­ны­мі жыц­цё­вы­мі дня­мі. Але ме­на­ві­та і за­раз пры­му­сіць ся­бе чы­таць кніж­кі і да та­го бе­зу­пын­на не­каль­кі га­дзін — ста­но­віц­ца праб­ле­ма­тыч­ным. Зда­ец­ца, яш­чэ не кра­ну­ла тая аль­ц­гей­мер­ная ста­расць і не аб­ры­ну­ла­ся аб­са­лют­ная жыц­цё­вая апа­тыя! З ней­кай за­не­па­ко­е­нас­цю, але і злос­цю гля­джу на на­бы­ва­ныя ўвесь час мною кні­гі, якіх ад­нак я не ў змо­зе рэ­гу­ляр­на чы­таць!

Яш­чэ больш-менш спраў­ля­ю­ся з па­э­тыч­ны­мі вык­лі­ка­мі — і з цэ­лы­мі збор­ні­ка­мі, і па­а­соб­ны­мі вер­ша­мі лю­бі­мых аў­та­раў. Про­зу па­чаў адоль­ваць зу­сім па­ма­лу і з пе­ра­пын­ка­мі. За­тое лю­бі­мае ра­ней чы­тан­не кні­жак з гі­ста­ры­я­cа­фіч­най, дас­лед­чыц­кай тэ­ма­ты­кай ста­віць пад сум­нен­не пы­тан­не, ці яш­чэ мой мозг у змо­зе за­ся­ро­дзіц­ца на чы­тан­ні і ра­зу­мен­ні ба­ча­на­га пе­рад са­бою тэк­сту? Пі­шу гэ­та з ней­кім ад­ча­ем і бо­лем та­му, што за­раз на­ват лю­бі­мыя спе­цы­я­лі­за­ва­ныя пе­ры­я­дыч­ныя вы­дан­ні чы­таю са спаз­нен­нем і ўжо не ад пер­шай да апош­няй ста­рон­кі. Ча­му ж так дзе­ец­ца? Му­чыць і гры­зе мя­не гэ­тае пы­тан­не вель­мі моц­на. Зра­зу­ме­ла, што ад­каз шу­каю… чы­та­ю­чы і на­пі­са­нае, і ска­за­нае на­ву­коў­ца­мі з роз­ных га­лін ме­ды­цы­ны і ін­шых на­вук.

І тут чар­го­вы раз, як бу­ме­ранг, вяр­та­ец­ца маш­таб ві­рус­най ата­кі ко­ві­ду-19 2020 го­да і яго пас­ля­доў­нас­цей для люд­скіх ар­га­ніз­маў. Ка­лі мы чы­та­лі і ба­чы­лі, што перш-на­перш хва­ро­ба ата­ка­ва­ла лёг­кія і ўвесь ды­халь­ны апа­рат, то ця­гам чар­го­вых га­доў дас­ле­да­ван­ні пры­но­сяць што­раз больш до­ка­заў уз­дзе­ян­ня гэ­тай бі­я­ла­гіч­най зброі (на­ту­раль­най, ці вы­раб­ле­най?), ме­на­ві­та на на­шы маз­гі, што вык­лі­кае про­ста неў­ра­дэ­ге­не­ра­цый­ныя пра­цэ­сы. Га­во­ра­чы па-про­ста­му, у на­шых маз­гах уз­ні­ка­юць клет­кі зом­бі, якія ме­ся­ца­мі і га­да­мі ата­ку­юць мозг, ад­бі­ра­ю­чы яго фун­к­цыі спаз­на­ван­ня, пры­но­ся­чы па­ско­ра­нае ста­рэн­не, маз­га­вы ту­ман і пат­ра­ту па­мя­ці. Маш­таб­насць праб­ле­мы «лю­дзей без па­мя­ці» зда­ец­ца бу­дзе на­ра­стаць у ней­кай арыф­ме­тыч­най праг­рэ­сіі. Тут так­са­ма спра­ва ўжо не толь­кі ў маз­га­вых і ін­шых неў­ра­ла­гіч­ных зах­вор­ван­нях. Сам я быў свед­кам раз­моў ле­ка­раў са сва­і­мі па­цы­ен­та­мі, якія ста­но­вяц­ца без­да­па­мож­ны­мі пе­рад му­та­цы­я­мі хва­роб. У сва­ім ле­кар­скім ды­яг­на­зе ста­вяць го­лас­на пы­тан­не, ці вы­пад­кам і тут сва­іх за­раз­ных паль­цаў не ўват­к­ну­ла ві­рус­ная бя­да.

Зра­зу­ме­ла, што пры та­кім хо­дзе па­дзей не мен­шае і коль­касць пры­хіль­ні­каў тэ­о­рыі, што ме­на­ві­та ўсе гэ­тыя праб­ле­мы ўзя­лі­ся перш за ўсё з прыш­чэ­пак су­праць ві­ру­са. Вак­цы­на­цыя срод­ка­мі, якія ўво­дзі­лі­ся ім­г­нен­на ў на­шы ар­га­ніз­мы, без на­леж­на­га шмат­га­до­ва­га ча­су на­зі­ран­ня за яе ўздзе­ян­нем на ча­ла­ве­ка, пры­во­дзіць ме­на­ві­та да боль­шых бед і неп­рад­ка­заль­ных хва­роб, чым­сь­ці ад­мо­ва ад прыш­чэп­кі. Чар­го­выя фор­мы ка­ра­на­ві­ру­са кож­на­га го­ду бу­дуць вык­лі­каць з вя­лі­кі­мі эмо­цы­я­мі пы­тан­ні пра гэ­тую хва­ро­бу, яе ме­ды­цын­скія, але і гра­мад­ска-са­цы­яль­ныя пас­ля­доў­нас­ці. Із­ноў су­свет­ная вай­на раз­бу­рэн­ня ча­ла­ве­ча­га ла­ду ды скла­ду ду­ман­ня і жыц­ця.

Я сам ужо зда­ец­ца са сва­і­мі праб­ле­ма­мі спаз­на­ван­ня праз чы­тан­не па­чы­наю па­ды­хо­дзіць у лік бяз­вы­хад­на­га ста­но­віш­ча неў­ра­дыс­фун­к­цый­ных змен, што ў ту­пік за­га­ня­юць мозг і ду­шу. Шэк­с­пі­раў­скае «быць ці не быць» у сён­няш­нім ва­ры­ян­це за­ха­ван­ня ча­ла­веч­нас­ці пра­гу­чыць нам «чы­таць ці не чы­таць». Вось у чым пы­тан­не…

Яў­ген Вапа, тыднёвік “Ніва”, №8, 2024 год