Канкрэтная колькасць людзей, якія выступаюць супраць вайны ва Украіны – такі паказчык цяпер проста немагчыма змерыць унутры Расеі. Паколькі гэта пераследуецца крымінальнай адказнасцю, больш за тое, у грамадстве ёсць страх, – адзначыў праектны менеджар у “Камандзе Навальнага” Мікалай Леўшчыц, які жыве ў Грузіі. Ён з’яўляецца адным з праектных кіраўнікоў у фондзе “Фонд Нужна помощь”.

Кажа Мікалай Леўшыц:
– Увогуле сацыялогію зараз у Расеі змерыць практычна немагчыма, таму што людзі проста баяцца адказваць на пытанні. Любое сказанае вам, мне альбо яшчэ камусьці слова можа быць выкарыстана як адміністрацыйнае правапарушэнне, крымінальнае і г.д. Таму нават калі хтосьці штосьці і думае, і ведае, то ніколі гэта не скажа, альбо скажа па сакрэце на кухні камусьці. Таму немагчыма змераць.
Мікалай Леўшыц перакананы, што ўнутры самой Расеі з кожным днём усё менш і менш становіцца магчымасцяў на свабоднае выказванне сваіх думак, а тым больш на ваенную тэму.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Facebook