BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Людзі стаміліся ад такога жыцця без планаў”

Ад рэгулярных прылётаў ракет і ў цэлым ад вайны людзі ўжо стаміліся. Але ў той жа час яны гатовыя ісці на фронт і абараняць сваю радзіму ў чарговай хвалі мабілізацыі.

Пра тое, як выглядае цяпер сітуацыя з ваенным становішчам ва Украіне, распавяла беларуска Вольга Чаранкова:

– Людзі ўжо стаміліся і, як не дзіўна, у нейкай ступені ўжо прызвычаіліся. То бок усё гэта страшна, але неяк такім становіцца будзённым у некаторай ступені. І стамленне, канешне, вельмі адчуваецца ад усяго гэтага, ад такога жыцця без планаў, калі ты не разумееш увогуле, што будзе заўтра.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо звыш 2 гадоў і 1 месяцу. Мінула 770 дзён змагання за ўкраінскую незалежнасць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: informator.ua