BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, нечакана анансаваў планаванае неўзабаве вызваленне часткі палітвязняў, паведамляе nashaniva. Па словах Лукашэнкі, размова ідзе пра людзей, якія маюць цяжкія хваробы, перадусім, анкалагічныя.

«Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. У асноўным, з ракавымі захворваннямі», — заявіў Лукашэнка.